Выхаванцы ГУО «Слонімскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці» удзельнічаюць у праекце «Кожная пятніца – роднае, сваё», мэта якога паказаць хараство Беларусі і беларускай мовы, багацце і якасць беларускіх тавараў, іх канкурэнтаздольнасць. Сёння выхаванцы знаеміліся з беларускімі брэндамі: «Камунарка», «Палессе», «Атлант» праз дыдактычныя, сюжэтна-ролевыя гульні, мастацкую дзейнасць, размовы і назіранні.